Twitxy Saved

Belsat TV

Verified account This account is verified. Learn more

@Belsat_TV

Belarus t.me/belsat Joined January 2010
3K Following 42K Followers 107K Posts

Latest posts 5

Belsat TV Verified account @Belsat_TV
🎮 Ужо праз лічаныя гадзіны ў Еўропе стане даступнаю гульня Grand Theft Auto VI

Фанаты GTA чакалі гэтага рэлізу больш як 13 гадоў. Папярэдняя версія (нумар V) пабачыла свет 17 верасня 2013. Нібы мінула толькі 13 гадоў, але фактычна за гэты час планета і нашае жыццё змяніліся да непазнавальнасці.

🔍 Вырашылі прыгадаць, якімі былі Беларусь і свет у той час, калі «кансольшчыкі» (гэтак жа як сёння) адлічвалі секунды да рэлізу пятай версіі легендарнай гульні.
Belsat TV Verified account @Belsat_TV
🦅 Гэтае птушынае гняздо настолькі вялікае, што туды можа змясціцца нават чалавек

З цяперашнімі цэнамі на нерухомасць – самае то 👍

✍️ Расказваем, у чым тут добрая навіна для экалогіі Палесся
0:42
Belsat TV Verified account @Belsat_TV
😵 Значная частка Барысава сёння заставалася без ацяплення праз аварыю на цепласетках

Мёрзнуць давялося людзям у 175 жылых будынках, 16 установах адукацыі, трох медычных установах ды ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання.

Рамонт цягнуўся прыкладна з 8-й гадзіны раніцы і скончыўся каля 19-й.

✍️ Тым часам пра перабоі з гарачай вадою і ацяпленнем папярэдзілі і жыхароў Салігорску. Каля паловы райцэнтру будзе «падмярзаць» ажно да раніцы 20 лістапада. Гэта звязана з «неабходнасцю работаў у ліквідаванні прарыву на магістральным трубаправодзе».
Belsat TV Verified account @Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔻Чаму ў Беларусі даражэюць прадукты, пакуль улады хваляцца харчовай бяспекай?
🔻Чаго чакаць ад сустрэчы паміж Сі Цзінь Пінам, Пуціным і Трампам?

Таксама пагаворым пра выхад культавай відэагульні Grand Theft Auto VI, чэргі па працу на складзе Wildberries у «Вялікім Камені», новыя завочныя прысуды, санкцыі Літвы: youtube.com/live/BC548Hvlr…
www.youtube.com Лукашэнка рыхтуе ўцёкі. Аварыя ў Барысаве. Wildberries замучыў... Сотні беларусаў стаяць у чэргах па працу на складзе Wildberries у "...
Belsat TV Verified account @Belsat_TV
🤖 Пасля матчу зборных Аргентыны і Коста-Рыкі спартовы журналіст папрасіў прыдумаць пытанне для трэнера ChatGPT

Хтосьці з ягоных калегаў зафіксаваў гэта на відэа. Ён зняў экран смартфону, дзе добра відаць просьбу супрацоўніка медыяў да штучнага інтэлекту:

«Дай мне пытанне для Скалоні [прозвішча галоўнага трэнера зборнай Аргентыны] пасля перамогі 7:0».

ChatGPT прапанаваў задаць пытанне пра тое, як уплывае на каманду змена пакаленняў і ці сталі гульцы менш залежнымі ад «зорак» з высокім узроўнем індывідуальнага майстэрства (намякаючы, падобна, на Ліянэля Мэсі, які скончыў кар'еру ў зборнай у кастрычніку).

🫠 Наступны крок – ChatGPT, які распрацоўвае тактыку на матч замест трэнера?
0:07